БХД прапануе альтэрнатыву афіцыйнаму святкаванню 3 ліпеня

01.07.2014, 12:42  |  Галоўныя навіны, Палітыка, Грамадства

Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя прапануе грамадзянам альтэрнатыву святкавання афіцыйнага Дня Незалежнасці 3 ліпеня. Замест удзелу ў афіцыйных мерапрыемствах БХД заклікае ўзяць удзел у добраўпарадкаванні мемарыяльнага комплексу "Курапаты".

 

На яго тэрыторыі на глыбіні 50-60 сантыментраў знаходзяцца парэшткі больш за 100 тыс. чалавек, знішчаных у 1937-1940 гадах органамі НКУС. На жаль, тэрыторыя Курапатаў знаходзіцца ў занядбанні. На костках бязвінна забітых выкідаецца смецце, распіваецца алкаголь, растуць хмызнякі. Неаднаразова былі заўважаныя факты вандалізму, калі зневажаліся крыжы.

 

Ушанаванне памяці бязвінна забітых – абавязак кожнага менчука, кожнага грамадзяніна Беларусі. Курапаты – гэта святыня беларускага народу, месца пакутніцтва, жалобы і смутку.

 

Далучайцеся да ініцыятывы па абароне і добраўпарадкаванню комплексу. Збор жадаючых узяць удзел у добраўпарадкаванні Курапатаў 3 ліпеня аб 11.30 на канцавым прыпынку тралейбусаў № 53, 46 па вуліцы Мірашнічэнкі (Зялёны Луг). А 14.00 усе жадаючыя змогуць узяць удзел у экскурсіі па мемарыяльным комплексе. Кантактны тэлефон: 8(029)167-34-35.

Навіны па тэме