Мінгандлю праінспектуе ўмовы продажу алкаголю (фота)

01 ліпеня 2014 14:32  |  Грамадства

Міністэрства гандлю правядзе праверку ўмоваў продажу алкагольнай
прадукцыі ў крамах. Пра гэта было заяўлена падчас сустрэчы з каардынатарам
кампаніі
“Абаронім дзяцей ад алкаголю” Вольгай Кавальковай.

Повадам гэтага сталі факты перададзеныя Вольгай Кавальковай фотаздымкі
таго, як у менскіх крамах алкаголь і безалкагольныя напоі прадаюцца фактычна на
адных паліцах, а мноства скрыняў з гарэлкай стаяць наўпрост у гандлёвай залі. У Мінгандлю заявілі, што так быць непавінна.

“Я так выпадкова набыла слабаалкагольны напой, таму што ён стаяу
побач з безалкагольнымі напоямі. Заўважыла гэта я толькі на касе”, –
адзначыла каардынатар кампаніі і заклікала асобаў, якія бачаць падобныя ці
іншыя парушэнні фатаграфаваць іх і дасылаць фотаздымкі ў Міністэрства гандлю.

Нагадаем, адной з прапановаў кампаніі “Абаронім дзяцей ад
алкаголю” з’яўляецца дазвол продажу
алкагольных і слабаалкагольных напояў толькі у спецыялізаваных аддзелах крам.

Болей навін