Нясвіжскім уладам перадалі больш за 150 подпісаў супраць алкагалізацыі насельніцтва

03 ліпеня 2014 16:34  |  Рада Народных Дэпутатаў

У Нясвіжы актывісты Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі ў
межах кампаніі “Абаронім нашых дзяцей ад алкаголю” сабралі і перадалі
ў сектар зваротаўграмадзян
Нясвiжскагарайвыканкама 153 подпісы супраць алкагалізацыі
насельніцтва.

 

Пра гэта паведаміла каардынатар аргкамітэту БХД Наталля
Бордак.

 

Нагадаем, у Нясвiжы антыалкагольная кампанiя таксама ўключае збор
подпiсаў i iнфармаванне насельніцтва па дадзенай праблеме. Актывісты БХД не толькі збіраюць подпісы,
але расклейваюць абвесткі аб правядзенні антыалагольнай кампаніі, раздаюць улёткі,
заклікаюць грамадзян далучыцца да кампаніі.

Болей навін