Запрашаем на разгляд скаргі ў Менскім гарадскім судзе па вадзе

09.07.2014, 14:30  |  Галоўныя навіны, Рада Народных Дэпутатаў, Грамадства

Заўтра, 10 ліпеня, у Менскім гарадскім судзе аб 11.00 пачнецца разгляд скаргі жыхароў Менску на рашэнне суда Маскоўскага раёну ў адмове ў правядзенні грамадскіх слуханняў з прычыны моцнай хларыраванасці пітной вады ў горадзе.

 

Менскі гарадскі суд знаходзіцца па адрасе вул. Дуніна-Марцінкевіча, 1.

 

Нагадаем, ініцыятыва "Наша Кунцаўшчына" пры прадтрымцы аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" падала скаргу ў вышэйшую інстанцыю - Менскі гарадскі суд на рашэнне суда Маскоўскага раёну Менскана адмову ў правядзенні шырокіх грамадскіх слуханняў па праблема дрэннай якасці вадаправоднай вады ў Кастрычніцкім, Маскоўскім і Фрунзенскім раёнах Менска. У бліжэйшы час адбудзецца паседжанне суда, дата і месца якога будзе вызначана па ўзгадненні бакоў. Падчас паседжання актывісты будуць адстойваць патрабаванні жыхроў Менска да адкрытых грамадскіх слуханняў.

 

Запрашаем журналістаў і неабыякавых гараджанаў

Навіны па тэме