Прамоўцу БХД помсцяць за мясцовую кампанію

09.07.2014, 15:09  |  Навіны » Палітыка

У прамоўцы Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі падчас мясцовай кампаніі з Пружанскага раёну Міхася Новіка спрабуюць адабраць вылучаны яму ўчастак для выпасу кароваў. Зрабіць гэта спрабуе кіраўнік "Ружаны-Агра" Васіль Харута, жонка якога падчас мясцовай кампаніі ўзначальвала выбарчую камісію.

 

Фармальна ўчастак хочуць забраць для кашэння травы. Міхась Новік здолеў спыніць незаконную касьбу травы, што пачалі без яго ведаму. Аднак Васіль Харута, прыехаўшы на ўчастак, запатрабаваў ад Міхася Новіка адмовіцца ад надзелу, прапанаваўшы замест яго іншы – за некалькі кіламетраў далей.

 

Паколькі Міхась Новік адмаўляцца ад надзелу не захацеў, кіраўнік "Ружаны-Агра" пачаў усяляк яго зневажаць, як і сустаршыню аргкамітэту БХД Паўла Севярынца, які па просьбе селяніна патэлефанаваў Харуце. Цытаваць выказванні мясцовага начальніка прэс-служба БХД не вырашаецца з этычных прычынаў.

 

Справа працягваецца. Мы будзем інфармаваць пра развіццё падзеяў.

Навіны па тэме