Віталь Рымашэўскі: Зняцце санкцый вядзе да ўзмацнення рэпрэсій у Беларусі

10 ліпеня 2014 11:03  |  Галоўныя навіны

Скарачэнне
«чорнага спісу» – памылка Еўразвязу. Такім чынам сустаршыня
аргкамітэта ў стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД) Віталь
Рымашэўскі пракаментаваў сайтуcharter97.orgвыключэнне
з санкцыйных спісаў ЕЗ васьмярых беларускіх чыноўнікаў.

«Тое,
што адбылося скарачэнне «чорнага спісу»- вельмі дрэнны сігнал для беларускай
дэмакратычнай супольнасці і памылковы крок Еўразвязу. Я мяркую, што здымаць
санкцыі можна толькі пасля таго, як у Беларусі зменіцца палітычная сітуацыя і
будуць вызваленыя і рэабілітаваныя 
ўсе палітзняволеныя.
Напрыклад, сябры ЦВК, выключаныя з гэтага спісу, былі ўключаныя ў яго за
фальсіфікацыю выбарчага працэсу. І іх выключэнне – садзейнічанне таму, каб
выбары і далей фальсіфікаваліся і гэтая сітуацыя замарожвалася»,

адзначыў ён.

 

Палітык
мяркуе, што «скарачэнне гэтага спісу – вынік тых кулуарных перамоваў, якія
зараз вядуцца чыноўнікамі ЕЗ з рэжымам Лукашэнкі».

«Увогуле
сёння на фоне падзей ва Украіне відавочна, што Еўразвяз прыняў памылковую
стратэгію на супрацоўніцтва з беларускім рэжымам. І ў такой сітуацыі беларускай
апазіцыі трэба быць больш актыўнай і ўносіць новыя прапановы ў «чорны спіс» ЕЗ
новых асобаў, якія датычныя да рэпрэсій»,
– перакананы
Рымашэўскі.

 

Сустаршыня
БХД упэўнены, што паслабленне палітыкі санкцый «не зменіць, а, наадварот –
узмоцніць рэпрэсіўную сутнасць рэжыму Лукашэнкі».

«Безумоўна,
гэтыя кулуарныя перамовы, гандаль палітыкаў ЕЗ з беларускімі ўладамі і
частковае зняцце санкцый паспрыяе паляпшэнню адносін паміж афіцыйным Менскам і
Бруселем. Але пры гэтым найбліжэйшай будучыняй адбудзецца кансервацыя
беларускага аўтарытарнага рэжыму, кансервацыі сітуацыі, калі ў нас няма
свабодных выбараў і пастаянна ёсць палітвязні. Наступствы гэтай палітыкі будуць
менавіта такімі»,
– падкрэсліў ён.

 

Нагадаем,
афіцыйны часопіс Еўразвяза апублікаваў абноўлены санкцыйных спіс у дачыненні да
Беларусі. З яго выключаныя прозвішчы васьмярых беларускіх чыноўнікаў. А ў спіс
унесенае толькі адно новае прозвішча.

Болей навін