У Клічаве ўлады забаранілі ўжо дазволены пікет супраць алкагалізацыі

17 ліпеня 2014 11:32  |  Галоўныя навіны

У Клічаве мясцовыя ўлады фактычна забаранілі правядзенне імі
жа дазволенага пікету супраць алкагалізацыі насельніцтва. Ён мусіў адбыцца 17
ліпеня.

 

Ужо пасля выдачы дазволу, яны даслалі ліст, у якім
паведамілі, што для правядзення пікету неабходна заключыць дамовы з міліцыяй,
медыкамі, камунальнымі службамі, а таксама атрымаць дазвол ва ўладальніка
крамы, побач з якой мелася прайсці акцыя.

 

Арганізатар пікету, актывістка аргкамітэту БХД Святлана
Грыцэнка звязалася з уладальнікам крамы. Аднак той, хоць і падтрымаў пікет як
чалавек, як уладальнік крамы свайго дазволу не даў. Такім чынам правядзенне
пікету было сарванае.

 

На думку Святланы Грыцэнкі, клічаўскія ўлады выдалі дазвол
на пікет, не ведаўшы пра тое, што яна з’яўляецца актывісткай БХД. Схамянуўшся,
яны сваім другім лістом фактычна забаранілі правядзенне пікету.

 

Нагадаем, пікет у Клічаве быў адзіным з больш чым 100
пікетаў у 41 горадзе, замоўленымі актывістамі БХД у межах кампаніі
“Абаронім дзяцей ад алкаголю”, які ўлады дазволілі.

Болей навін