Актывісты БХД перадалі ў Мінздар і Віцебскі гарвыканкам больш за 4 тыс. подпісаў (фота)

23.07.2014, 13:57  |  Рада Народных Дэпутатаў, Грамадства

22 ліпеня ўдзельнікі кампаніі "Народны кантроль" у Віцебску перадалі ў абласны і гарадскі выканкамы, Віцебскі Савет дэпутатаў копіі подпісаў жыхароў мікрараёнаў Білева за будаўніцтва паліклінічнага комплексу.

23 ліпеня арыгіналы подпісаў былі перасланыя ў Міністэрства аховы здароўя Беларусі.

Прадстаўнікам уладаў было перададзена 4108 подпісаў на 271 аркушы. Агулам было сабрана 4756 подпісаў.

Як распавяла каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" ў Віцебскай вобласці Таццяна Севярынец, прадстаўнікі ўладаў былі здзіўленыя такой колькасці подпісаў. Пры гэтым некаторыя з іх пажадалі поспехаў удзельнікам кампаніі.

Навіны па тэме