Жыхары Магілёву падалі калектыўны зварот за бяспеку пешаходнага пераходу

24.07.2014, 17:21  |  Рада Народных Дэпутатаў, Грамадства

У Магілёве жыхары горада падалі калектыўны зварот ў шэраг дзяржаўных органаў з просьбай павышэння ўзроўню бяспекі пешаходнага пераходу, які знаходзіцца на вуліцы Касманаўтаў насупраць шэрагу інтэрнатаў (д. 21, 21а, 25) і іншых жылых будынкаў.

 

Як адзначыў Дудкін Яўген, былы кандыдат у дэпутаты Магілёўскага абласнога савета дэпутатаў 27 склікання па дадзенай выбарчай акрузе, "у перыяд мясцовай перадвыбарчай кампаніі жыхары дома ў гутарцы неаднаразова звярталі ўвагу на тую небяспеку дарожнага руху для дзяцей і іншых пешаходаў, якая зыходзіла ў раёне пешаходнага пераходу каля іх дома. Таму, не гледзячы на вынікі выбараў, мною быў складзены калектыўны зварот і самі жыхары бліжэйшых дамоў змаглі вырашыць для сябе: неабходная ім бяспеку іх дзяцей ці не. Тое, што грамадзяне самастойна арганізавалі працу і сабралі подпісы за вырашэнне праблемы мясцовага ўзроўню кажа аб адным: усё ў нашых руках і мы самі ў адказе за нашу будучыню - дзяцей. Як мне вядома, збор подпісаў працягваецца".

 

Што і казаць, калі на гэтым участку дарогі маецца інтэнсіўны рух транспарту. Чаго толькі варта адно з нядаўніх ДТЗ, калі паблізу сутыкнуўся тралейбус з некалькімі аўто.

 

Калектыўны зварот быў адпраўлены па пошце па некалькіх адрасах: Магілёўскі гарвыканкам і аблвыканкам, дарожна-маставое прадпрыемства і абласное аддзяленне ДАІ.

 

Жыхары бліжэйшых дамоў вуліцы Касманаўтаў спадзяюцца, што ўлады прымуць меры па павышэнні ўзроўню бяспекі пешаходнага пераходу, бо наперадзе яшчэ 1 верасня і колькасць дзяцей на вуліцах горада толькі ўзрасце.

Крыніца: Mogilevby.com

Навіны па тэме