БХД дасць бой камуністам і праваабаронцам

01.08.2014, 13:13  |  Навіны » Грамадства

У Менску 9 жніўня пройдзе футбольны турнір "Кубка Свабоды" імя Генадзя Карпенкі – лідара Нацыянальнага выканаўчага камітэту, які раптоўна памёр у 1999 годзе. Неўзабаве пасля яго смерці былі скрадзеныя яго паплечнікі Юры Захаранка і Віктар Ганчар.

 

У гэтым годзе склад удзельнікаў турніру рэкордны – 12 камандаў, якія падзеленыя на чатыры групы. Сябры Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі апынуліся пасеяныя разам з Беларускім Хельсінскім Камітэтам і Беларускай партыяй левых "Справядлівы свет".

 

Па дзве лепшыя каманды выходзяць з групы, далей ідзе гульня на выбыванне.

Навіны па тэме