Шамбалава: Беларусь стане моцнай, калі хрысціянскія прынцыпы стануць паўсядзённымі прынцыпамі жыцця (відэа)

01 жніўня 2014 13:39  |  Грамадства

Беларуская нацыя
і дзяржава стануць сапраўды моцнымі толькі тады, калі хрысціянскія прынцыпы
стануць нашымі паўсядзённымі прынцыпамі жыцця. Пра гэта заявіла ў межах праектуEpramova актывістка аргкамітэту
Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Таццяна Шамбалава.

 

“Наша грамадства зрабіла шмат для таго, каб на
дзяржаўным узроўні былі прынятыя такія святы як Вялікдзень і Растова Хрыстова,
але перад намі досыць даўгі шлях да таго, каб беларуская нацыя адчула
адказнасць за сваю дзяржаву. Адбудзецца гэта тады, калі такія святы як Дзень
Волі 25 сакавіка, Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь 27 ліпеня і Дзень
Беларускай вайсковай славы 8 верасня будуць адзначацца на афіцыйным
узроўні”, – адзначыла яна.

 

“Сёння дзяржавай святкуюцца даты, звязаныя з мінулай
савецкай эпохай. 7 лістапада – гэта сімвал трагедыі шмат якіх народаў, таму
гэта дата мусіць стацца агульнанацыянальным днём пакаяння за злачынствы
камуністычнай сістэмы”, – падкрэсліла Таццяна Шамбалава.

 

Болей навін