У Беларусі запрацаваў хрысціянскі інфармацыйны партал

07.08.2014, 13:21  |  Навіны » Грамадства

У Беларусі 6 жніўня па адрасе http://krynitsa.info/ запрацаваў хрысціянскі інфармацыйны партал Крыніца.INFO.

 

Як паведамілі прэс-службе Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі ў Супольнасці хрысціянскіх журналістаў і блогераў, апроч навінаў з хрысціянскага жыцця Беларусі, якія будуць стрыжнем парталу, на ёсць шэраг іншых раздзелаў, закліканых інфармаваць чытачоў пра навіны Беларусі і свету з хрысціянскага пункту погляду.

 

Сайт працуе ў дзвюх моўных версіях: беларускай і рускай. Мае шэраг спецпраектаў: памятныя даты з гісторыі Беларусі і хрысціянства, "Вытокі "Крыніцы", дзе друкуюцца матэрыялы з міжваеннай газеты БХД "Krynica", "Жыццё пад сэрцам" і іншае. Запуск парталу быў прымеркаваны да чарговай гадавіны пачатку беларускага кнігадрукавання доктарам Францішкам Скарынам, спадчына якога належыць усім хрысціянскім канфесіям Беларусі.

 

"Мы, рэдакцыя Крыніца.INFO, мяркуем, што хрысціяне, пакліканыя быць соллю свету, не могуць заставацца ўбаку ад праблемаў, з якімі сутыкаецца грамадства", - гаворыцца ў паведамленні Супольнасці хрысціянскіх журналістаў і блогераў.

Навіны па тэме