Каманда БХД узяла ўдзел у турніры "Кубак свабоды" (фота)

09.08.2014, 17:21  |  Галоўныя навіны, Грамадства

Каманда Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі 9 жніўня ўзяла ўдзел у футбольным турніры "Кубак свабоды" імя Генадзя Карпенкі.

На групавым этапе каманда была пасеяная разам з Беларускім Хельсінскім Камітэтам і Маладымі Дэмакратамі. Выйшаўшы з групы, БХД сустрэлася ў чвэрцьфінале з камандай Беларускай Асацыяцыі Журналістаў, прайсці якую, на жаль, не змагла.

Як адзначыў прадстаўнік каманды БХД Дзяніс Садоўскі, БХД выставіла даволі моцную каманду з прадстаўнікоў Пінска, Берасця і Мінска. "Але і агульны ўзровень турніна ўзрос. Сведчаннем чаго з'яўляецца тое, што першую стадыю не прайшла такая моцная каманда, як АГП. Мы згулялі ў сваю моц, будзем узмацняць каманду перад наступным турнірам", - сказаў ён.

Навіны па тэме