У Беластоку адбудзецца сустрэча з Паўлам Севярынцам

13.08.2014, 11:29  |  Навіны » Грамадства

14 жніўня а 12-й гадзіне ў рэдакцыі Беларускага Радыё Рацыя (Беласток, вул. Цепла 1/7) адбудзецца сустрэча з пісьменнікам, былым палітвязнем, сустаршынём Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі (БХД) Паўлам Севярынцам. Мерапрыемства арганізоўвае Беларуская Нацыянальная Памяць.

 

У межах сустрэчы адбудзецца прэзентацыя кнігі "Беларуская глыбіня”, якую Павел Севярынец напісаў падчас трохгадовай ссылкі за "Плошчу” ў спецкамендатуры ў вёсцы Куплін Пружанскага раёна (Берасцейская вобл.). Гэта серыя эсэ пра беларускую глыбінку на тэму гісторыі і нацыянальнай ідэі.

Крыніца: Радыё Рацыя

Навіны па тэме