На смаленскай мяжы затрыманы аўтобус з беларускімі актывістамі (фота, абнаўляецца)

23.08.2014, 15:16  |  Галоўныя навіны, Палітыка

На смаленскай мяжы спынены аўтобус з актывістамі, прадстаўнікамі розных рухаў і партый, у тым ліку БХД, якія ехалі ў Катынь ушанаваць памяць загінуўшых. Прадстаўнік пагранслужбы патрабаваў ад усіх здаць пашпарты, але грамадзяне Беларусі адмовіліся здаваць дакументы. Зараз памежнік перапісвае звесткі. Затрыманы адзін з членаў групы, у якога была майка з подпісам "Стоп –Пуцін”.

Група выехала сёння раніцай і была спынена ў 12.30.

Нагадваем, што сёння дзень памяці ахвяраў сталінізму. Будзем сачыць за падзеямі.

14:35 Два чалавекі затрыманыя – Вольга Завадская, маці забітага журналіста Змітра Завадскага, і яшчэ адзін актывіст. Іх павезлі для высвятлення асобы.

Сябра БХД Яўгена Батуру змусілі зняць майку "Стоп – Пуцін". Ува ўсіх перапісалі пашпарты. Аўтобус па-ранейшаму стаіць на мяжы. Актывісты збіраліся ўшанаваць у Катыні ахвяраў нацызму і сталінізму.

14:55 Асобы, якія затрымалі аўтобус, не даюць яму нікуды ехаць і чакаюць прыбыцця свайго кіраўніцтва. Людзі ў цывільным не прадстаўляюцца.

15:40 Аўтобус адпусцілі за 20 хвілін да закрыцця мемарыяльнага комплексу "Катынь", у які накіроўваліся актывісты. Трымалі іх з 12:30. Няглядзячы на позні час аўтобус накіроўваецца па ранейшым маршруце. Яго суправаджае машына расійскай ДПС.

20:35 Актывісты наведалі Катынь і вярнуліся да беларуска-расейскай мяжы. Усю дарогу іх суправаджала міліцэйская машына з уключанай мігалкай. Заязджаць у Смаленск было забаронена. У Катыні актывістаў увесь час здымалі на відэа. Па прыездзе да мяжы актывісты збіраліся паехаць у Рудню, дзе ўтрымліваюцца Вольга Завадская і затрыманы актывіст, аднак ім гэта было забаронена.

21:55 Актывістам дазволілі забраць з Рудні затрыманых. 

Навіны па тэме