Паслядоўнікі “Народнага кантролю” ў Віцебску перадалі 85 подпісаў у Віцебскую аўтабазу (фота)

28 жніўня 2014 10:48  |  Рада Народных Дэпутатаў

Падчас збору подпісаў за будаўніцтва паліклінічнага комплекса ў мікрараёнах
Білева Віцебска ўдзельнікі кампаніі “Народны кантроль” пачулі ад жыхароў
шмат скаргаў на жыццё ў новабудоўлях.
Адна з праблемаў – наяўнасць вялікай колькасці бяздомных сабак.

Яны збіваюцца ў вялікія зграі, вольна
бегаюць па мікрараёнах, накідваюцца на людзей, асабліва небяспечныя яны для
дзяцей. Занепакоеныя людзі распавядалі пра выпадкі, калі сабакі вельмі
агрэсіўна паводзілі сябе і накідваліся на дзяцей пры дарослых.

Актывісты кампаніі склалі адмысловы калектыўны зварот, і жыхарка мікрараёна
Білева 2 Алена Бураўцова сабрала 85 подпісаў. Подпісы перадалі ў адміністрацыю Віцебскай
спецаўтабазы. Менавіта тут адказваюць за адлоў здзічэлых жывёл і перадачу іх у
сваю філію-прытулак. Адначасова сабралі
дапамогу з рэчаў, посуду, круп, макаронаў і мясных костак, якую разам са спадарыняй Аленай актывісты перадалі
ў прытулак для бяздомных жывёл.

Паслядоўнікі "Народнага кантролю" ў Віцебску перадалі 85 подпісаў у Віцебскую аўтабазу (фота)

Болей навін