Слонімскія актывісты сабралі больш за 1500 подпісаў супраць алкагалізацыі

03 верасня 2014 16:55  |  Грамадства

Актывісты БХД сумесна з іншымі грамадскімі арганізацыямі
Слоніма завершылі першы этап кампаніі “Абаронім нашых дзяцей ад алкаголю і
тытуню”, паведаміў мясцовы каардынатар аргкамітэту БХД Іван Бядко.

Паводле
яго словаў, слонімцы выявілі неабыякавасць да будучыні дзяцей, паставіўшы больш
за 1500 подпісаў пад зваротам да ўладаў. 2 верасня актывісты перадалі подпісы
ў Слонімскі райвыканкам.

 

 

“Спадзяёмся,што ўлада адэкватна адрэагуе на патрабаваннежыхароў Слонімшчыны”, – адзначыў Іван Бядко.

Болей навін