У Магілёве дамагліся ўстаноўкі новых знакаў пешаходных пераходаў і нанясення дарожнай разметкі

10 верасня 2014 13:09  |  Рада Народных Дэпутатаў

У Магілёве жыхары
інтэрнатаў і бліжэйшых дамоў, размешчаных па вуліцы Касманаўтаў, дамагліся ад
уладаў ўстаноўкі новых знакаў пешаходных пераходаў і нанясення дарожнай
разметкі.

 

Як стала вядома ад
кандыдата ў дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 27 склікання
Дудкіна Яўгена, падчас перадвыбарчай кампаніі жыхарамі аднаго з інтэрнатаў,
размешчанага па вуліцы Касманаўтаў паміж студэнцкім і хлебазаводам, была
агучана просьба ўстаноўкі “ляжачага паліцэйскага” на бліжэйшай праезнай
часткі, паколькі праз дарогу ходзіць у школу шмат дзяцей, а са скрыжавання
вуліц Касманаўтаў і Лазарэнкаў аўтамабілі набіраюць разгон.

 

“Мною быў складзены
тэкст калектыўнага звароту да гарадскіх уладаў, у якім я прадбачліва паказаў
пункт замены пешаходнага знака і дарожнай разметкі. Літаральна за тыдзень
грамадзянамі былі самастойна сабраныя подпісы пад тэкстам калектыўнага звароту.
Праз пару тыдняў мне паступіў званок з магілёўскага ДАІ, прасілі ўдакладніць
прычыну звароту і мэту. Прадстаўнік ДАІ адзначыў, што “ляжачых паліцэйскіх
ўсталяваць на дадзеным участку дарогі не змогуць, бо дадзеная дарога адносіцца
да магістралі, на якой забароненая ўстаноўка “ляжачага паліцэйскага”,
а таксама ўстаноўлены кантроль хуткасці аўто. У выніку гутаркі мы дасягнулі
рашэнне ўсталяваць новыя знакі пешаходнага пераходу з дадатковымі
святлоадбіўнымі элементамі і нанесці дадатковую разметку з мэтай прыцягнення
ўвагі кіроўцаў”.

 

Дудкін Яўген лічыць, што
такім чынам, мясцовая кампанія 2014 працягваецца: прыцягненне і рашэнне
грамадзянамі сваіх мясцовых праблем.

 

Будзем спадзявацца, што
гэты прыклад будзе не адзіным, а ў бліжэйшыя месяцы і іншая мясцовая праблема
будзе вырашана.

 

У Магілёве дамагліся ўстаноўкі новых знакаў пешаходных пераходаў і нанясення дарожнай разметкі

Болей навін