У Глыбокім хочуць зачыніць турму на месцы былога храму

16 верасня 2014 16:24  |  Грамадства

У
Глыбокім у межах кампаніі “Народны кантроль” утвораная ініцыятыўная група па
зборы подпісаў за закрыццё турмы, якая знаходзіцца ў маляўнічым месцы ў самым
цэнтры гораду на беразе возера, паведаміла каардынатар аргкамітэту па
стварээнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” па Віцебшчыне Таццяна
Севярынец.

 

Апроч
таго, што турма псуе знешні выгляд цэнтру Глыбокага і ўсім сваім выглядам нагадвае
пра часы сталінскіх рэпрэсіяў (перад ёй на ўспамін рэпрэсіяў нават усталяваныя
праваслаўныя крыж і звон), яна таксама ўвасабляе сабой жывую памяць часоў
ганенняў на хрысціянаў. Бо перад тым, як стаць турмой, будынак быў спачатку
ўніяцкай царквой, затым праваслаўнай і каталіцкім касцёлам.

 

Пачатак
збору подпісаў за закрыццё турмы запланаваны ўжо на гэтым тыдні.

Болей навін