У суботу прэзентацыя “Беларускай глыбіні” ў Берасці

24.09.2014, 14:11  |  Навіны » Грамадства

27 верасня ў Берасці па адрасе вуліцаДворнікава, 63 (грэка-каталіцкая парафія) а 19.00 адбудзецца прэзентацыя кнігі "Беларуская глыбіня” сустаршыні БХД Паўла Севярынца.

"Беларуская глыбіня” – зборнік з 84-х эсэ, напісаных у 2011-2013 гадах, прысвечаны беларускай нацыянальнай ідэі, гісторыі, знакавым асобам і палітвязням, а таксама краю, дзе Севярынец адбываў ссылку за Плошчу.

Праезд аўт. № 9, 37, 50, 20 да прыпынку л-та Акімачкіна (4-ы прыпынак ад парку 1-га мая).


 

Запрашаем! Уваход вольны.

Навіны па тэме