У Гомелі сабралі больш за 2 тыс. подпісаў за чысціню вадаёмаў

24.09.2014, 20:07  |  Галоўныя навіны, Грамадства

У Гомелі ў межах "Народнага кантролю” актывісты Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі і простыя грамадзяне сабралі больш за 2000 подпісаў у межах кампаніі «За чысціню вадаемаў».

 

У падпісных аркушах адзначаецца, што вадаёмы ў межах Гомеля маглі б уяўляць сабой добрую рэкрэацыйную зону для гараджанаў у летні час, але рэкрэацыйныя асобы абсталяваныя недастаткова, няма элементарных аб’ектаў добраўпарадкавання (лавак, прыбіральняў, сметніц), вадаёмы забруджаныя, іх берагі зараслі травой, утварыліся ўмовы для распаўсюду камароў.

 

У сувязі з гэтым прапануецца ў бліжэйшы месяц выправіць сітуацыю з забалочваннем і зарастаннем вадаёмаў, размнажэннем каля іх гнусу і камароў, прыбраць смецце; стварыць рэкрацыйныя зоны і добраўпарадкаваць тэрыторыю вакол іх, усталяваць стэнды з рэгулярным абнаўленнем інфармацыі пра стан вады, правесці грамадскія слуханні па гэтай праблеме.

Навіны па тэме