Абраны новы кіраўнік Менскай абласной арганізацыі БХД (фота)

06.10.2014, 13:03  |  Галоўныя навіны, БХД, Палітыка, Грамадства

У Менску 4 кастрычніка адбылася Менская абласная справаздачна-выбарная канферэнцыя аргкамітэту Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі. У ёй удзельнічалі больш за 20 чалавек з розных гарадоў вобласці , у тым ліку шмат тых, хто далучыўся да БХД падчас кампаніі "Народны кантроль”. Таксама ў канферэнцыі ўдзельнічалі кіраўнікі аргкамітэту Павел Севярынец, Віталь Рымашэўскі, Дзяніс Садоўскі і каардынатар "Народнага кантролю” Вольга Кавалькова.

 

Напачатку канферэнцыя была абмеркаваная хада кампаній "Народны кантроль” і іншых кампаній, заслуханая справаздача выконваючага абавязкі каардынатара аргкамітэту БХД па Менскай вобласці Паўла Пракаповіча.

 

Наступнай часткай канферэнцыі стала абранне кіраўніка і Рады абласнога аргкамітэту. Каардынатарам абраны Павел Пракаповіч, яго намеснікамі - Барыс Чупрынскі з Барысава і Дзяніс Лайкоў з Бараўлянаў. Абраная таксама Рада з пяці чалавек і Рэвізійная камісія з трох чалавек. Абласная Рада пастанавіла падаць дакументы на рэгістрацыю грамадскага аб'яднання "Хрысціянскія Дэмакраты Міншчыны".

 

Надалей былі абмеркаваныя перспектывы прэзідэнцкай кампаніі і дзейнасці Менскай абласной арганізацыі на наступнае паўгоддзе.

 

Апроч таго, на канферэнцыі была прынятая рэзалюцыя "Падтрымаць намер органаў дзяржаўнай улады аб павелічэнні колькасці гадзінаў выкладання беларускай мовы ў сярэдняй школе”. Аднак зрабіць гэта прапануецца за кошт гадзінаў, прызначаных для выкладання рускай мовы, а не ангельскай.

 

Абраны новы кіраўнік Менскай абласной арганізацыі БХД (фота)
Абраны новы кіраўнік Менскай абласной арганізацыі БХД (фота)
Абраны новы кіраўнік Менскай абласной арганізацыі БХД (фота)

Навіны па тэме