“Народны кантроль”: у Гомелі прыбралі кавалак Шчакатоўскага леса (фота)

14.10.2014, 09:49  |  Рада Народных Дэпутатаў, Грамадства

12 кастрычніка на ўскрайку Шчакатоўскага леса Гомеля, які пачынаецца адразу за заводам "Крышталь" і які "праславіўся" сваімі масавымі растрэламі 30-х гадоў, грамадская кампанія "Новы Гомель", эколагі, рэспубліканская "Зялёная Сетка" і каардынатар "Народнага кантролю" па Гомелі, актывіст БХД Андрэй Мельнікаўправялі акцыю "Сделаем!" - прыбралі гэты кавалак прыроды ад смецця.

За "Крышталём" эколагі прыбіралі і ў 2013 годзе. І трэ адзначыць - сёлета смецця ўсё ж аказалася меней. Добры прыклад дае пэўны плён: мінакі з удзельнікаў акцыі не кпілі, а хтось і проста не паляніўся падысці да смеццевага пакунку, каб выкінуць туды нейкую драбноту (замест каб пад ногі), паведамляе gomelby.com.

У Шчакатоўскім лесе стаіць некалькі мемарыяльных крыжоў ахвярам рэпрэсій, якія нагадваюць пра тое, што цяперашнія пакаленні памятаюць і прагнуць захоўваць гістарычную памяць. І прыборка мемарыяльнага лесу апроч экалагічнага непазбежна набывае і сэнс шанавання памяці пра забітых тут.


Экалагічная акцыя на ўскрайку растрэльнага лесу
Экалагічная акцыя на ўскрайку растрэльнага лесу

Экалагічная акцыя на ўскрайку растрэльнага лесу

Экалагічная акцыя на ўскрайку растрэльнага лесу

 

Навіны па тэме