На беларуска-польскай мяжы з-за кніг Пазьняка затрымалі Паўла Севярынца

14.10.2014, 10:40  |  Галоўныя навіны, Палітыка

На беларуска-польскай мяжы ў пункце пропуску „Брузгі” ўвечары 13 кастрычніка затрыманы сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Павел Севярынец.

 

Увагу мытнікаў прыцягнулі кнігі Зянона Пазьняка, якія палітыкі вёў з сабой. Яго ссадзілі з рэйсавага аўтобуса з рэчамі і адправілі на пільны дагляд.

 

Увечары 13 кастрычніка яшчэ быў спадзеў, што сустаршыню БХД вызваляць, але на раніцу 14-га яго тэлефон не адказвае.

Навіны па тэме