Народны кантроль: дэпутату нагадалі пра смеццепераапрацоўчы камбінат і паліклініку

14.10.2014, 14:09  |  Рада Народных Дэпутатаў, Грамадства

Каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» па Віцебшчыне Таццяна Севярынец праз прыёмную даслала ў межах кампаніі «Народны кантроль» запыт дэпутату Палаты Прадстўнікоў ад Віцебска Генадзю Грыцкевічу адносна фармавання бюджэту па Віцебскай вобласці.

 

У прыватнасці, яе цікавіць, ці ўключаныя ў бюджэт сродкі на будаўніцтва смеццепераапрацоўчага камбінату пад Віцебскам і паліклінічнага комплексу ў віцебскіх мікрараёнах Білева, за будаўніцтва якіх падпісаліся тысячы віцяблянаў і пабудаваць якія абяцалі віцебскія ўлады ў 2015 годзе.

 

«Няхай варушацца, ведаюць, што гэтыя пытанні пад прыцэлам», - адзначыла Таццяна Севярынец.

Навіны па тэме