Рымашэўскі: задача апазіцыі – спыніць ценявую прыватызацыю, якую не кантралюе беларускі народ

14 кастрычніка 2014 16:03  |  Галоўныя навіны

У
Вільні 14 кастрычніка прайшла сустрэча беларускіх дэмакратычных сілаў,
прысвечаная падрыхтоўцы Антыкарупцыйнай платформы. У сустрэчы ўдзельнічаюць
прадстаўнікі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, Аб’яднанай Грамадзянскай
партыі, Беларускай партыі левых “Справядлівы свет”, Партыі Свабоды і Прагрэсу,
Жаночай партыі “Надзея”, Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай Партыі (Грамада),
Беларускай Партыі “Зялёныя”, Руху “За Свабоду” і іншых.

 

«Нашы
партыі і арганізацыі маюць розныя ідэалогіі, розныя пасылы і падыходы. Але сёння
ў нас адна задача – спыніць ценявую пыватызацыю, у якой не удзельнічае і якую не
кантралюе беларускі народ. Мы павінны выпрацаваць адзіны падыход, каб спыніць
раскраданне нацыянальнага дабрабыту і нацыянальнага багацця Беларусі. І для
гэтага нам патрэбна адзінства, адзіная пазіцыя, каб спыніць непадкантрольную
прыватызацыю на карысць алігархічнай вярхушкі”, – падкрэсліў удзельнік
сустрэчы, сустаршыня БХД Вітыль Рымашэўскі.

 

На сустрэчы
быў абмеркаваны супольны антыкарупцыйны дакумент, прынята рашэнне ўнесці ў яго праўкі
і супольна прыняць яго.

Болей навін