У Заслаўі абмеркавалі «Народны кантроль» (фота)

16.10.2014, 15:20  |  Рада Народных Дэпутатаў, Грамадства

У Заслаўі адбылася сустрэча Паўла Севярынца з сябрамі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі. Сустрэча прайшла на сядзібе сябра аргкамітэту БХД Святланы Радкевіч-Манько - маці 6 дзяцей.

 

Сябры аргкамітэту абмеркавалі мясцовыя праблемы і кампаніі БХД, перадусім "Народны кантроль” і "Абаронім нашых дзяцей ад алкаголю”. Удзельнікі сустрэчы выказалі шчырую зацікаўленнасць у новым праекце "Народная Біблія".

 

Павел Севярынец таксама распавёў прысутным аб умовах куплінскай камендатуры, дзе ён адбываў пакаранне за Плошчу, прэзентаваў кнігу "Беларуская глыбіня".

 

У Заслаўі абмеркавалі «Народны кантроль» (фота)
У Заслаўі абмеркавалі «Народны кантроль» (фота)

Навіны па тэме