Знік грамадскі актывіст Андрусь Кашэўскі

24 кастрычніка 2014 18:07  |  Навіны

Грамадскі актывіст са Смалявічаў Андрэй Кашэўскі знік пасля 15 сутак арышту.
 
Аб гэтым паведамілі яго сябры, якія прыйшлі сустракаць яго каля ЦІП па вул. Акрэсціна. Сувязь з Андрэем адсутнічае, а месца знаходжання невядомае.
 
“У мінулы раз пасля адбыцця пакарання, яго вывезлі праз задні двор і адвезлі на чыгуначны вакзал, дзе пасадзілі на электрацягнік да Жодзіна. Яшчэ мінімум 30 хвілін, Андрэй незаконна знаходзіўся пад вартай міліцыянтаў, якія самавольна вырашылі, куды яму ехаць далей. Хутчэй за ўсе, так адбылося і ў гэты раз. Будзем спадзявацца, што Андрэй жывы і здаровы”, – адзначыў кіраўнік Менскай абласной арганізацыі БХД Павал Пракаповіч.
 
Нагадаем, Андрэй Кашэўскі быў затрыманы 9 кастрычніка каля мінскага ўнівермага ЦУМ у цішотцы з надпісам “Свабоду палітвязням”.  

Болей навін