У Менску абмеркавалі вынікі і планы “Народнага кантролю” (фота)

30.10.2014, 14:17  |  Галоўныя навіны, Рада Народных Дэпутатаў, Грамадства

У Менску 29 кастрычніка адбыўся сход удзельнікаў кампаніі "Народны кантроль”. У мерапрыемстве ўдзельнічалі каля 40 чалавек, у тым ліку кіраўнікі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Віталь Рымашэўскі, Дзяніс Садоўскі, Павел Севярынец і каардынатар кампаніі Вольга Кавалькова.

На сходзе былі падведзеныя вынікі "Народнага кантролю” за травень-кастрычнік, абмеркаваныя іншыя кампаніі, якія праводзіць БХД.

Удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі планы на далейшую працы, вырашылі падтрымаць правядзенне кампаній "За даступную якасную медыцыну” і "Беларусь – у Балонскі працэс”, дамовіліся ўдзяць удзел у акцыі памяці ахвяраў камунізму "Дзяды” 2 лістапада і ў правядзенні талакі ў Курапатах 7 лістапада.

Навіны па тэме