7 лістапада БХД запрашае на добраўпарадкаванне Курапатаў

05.11.2014, 20:51  |  Галоўныя навіны, Грамадства

Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя запрашае 7 лістапада далучыцца да ўпарадкавання мемарыяльнага комплексу "Курапаты”, на тэрыторыі якога ў 1937-1940 гадоў былі забітыя дзясяткі тысячаў ахвяраў камунізму.

 

Сёння тэрыторыя Курапаў занядбаная, на касцях бязвінна забітых выкідваецца смецце, растуць хмызнякі, распіваецца алкаголь, памятныя крыжы апаганьваюцца.

 

"Увекавечванне памяці бязвінна загінуўшых продкаў – абавязак кожнага грамадзяніна Беларусі. Курапаты – гэта святыня беларускага народу, месца пакутніцтва, жалобы і смутку, параўнальная па сваіх маштабах з Асвенцімам. Далучайцеся да абароны і добраўпарадкавання комплексу!” – заклікаюць арганізатары акцыі.

 

Збор жадаючых далучыцца да яе 7 лістапада а 12:00 на канцавым прыпынку тралейбусаў 53 і 46 (вуліца Мірашнічэнкі) у Зялёным Лузе.

Навіны па тэме