Марына Хоміч сустрэлася з прадстаўніцай МЗС Вялікабрытаніі

12.11.2014, 13:37  |  Навіны » Палітыка

Лідар Маладых Хрысціянскіх Дэмакратаў Марына Хоміч 12 лістапада сустрэлася з прадстаўніком аддзелу Беларусі і Малдовы ўпраўлення Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі МЗС Вялікабрытаніі Элісан Чык.

 

Брытанскага дыпламата цікавілі, ці адчувае беларуская моладзь дыскрымінацыю, якія мае планы і пазіцыю адносна прэзідэнцкай кампаніі 2015 года.

 

"Вельмі важна што такі чыноўнік з сустрэўся з беларускай моладдзю і выявіў сваю павагу да нас. На жаль, моладзевае пытанне не даацэньваецца як унутры Беларусі, так і на міжнароднай арэне”, - паведаміла Марына Хоміч.

 

На сустрэчы яна адзначыла, што МХД выступаюць за адзінага кандыдата ў 2015 годзе, распавяла пра рэпрэсіі ў дачыненні да моладзі за палітычныя перакананні, пазбаўлення ўладамі магчымасці рэгістрацыі моладзевых аб’яднанняў, акрэсліла праблемы з беларускай адукацыяй.

Навіны па тэме