Віталь Рымашэўскі: Перамовы ЕЗ з Лукашэнкам прывядуць да катастрофы

19 лістапада 2014 10:31  |  Галоўныя навіны

Стратэгія realpolitik у дачыненні да Лукашэнкі не працуе. Учора
стала вядома абсакрэтным візіце кіраўніка дэпартамента Еўрапейскай службы
замежных дзеянняўГунара Вігандаў Беларусь. Навошта Еўразвяз
прадаўжае дыялог з дыктатарам ва ўмовах, калі палітвязні ўсё яшчэ за кратамі,
рэпрэсіі набіраюць абароты перад чарговымі «выбарамі», а Лукашэнка ў адкрытую
выказваецца ў падтрымку Пуціна што да пытанняў Украіны? Пра гэтаcharter97.orgгаварыў
з сустаршынёй аргкамітэта ў стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская
дэмакратыя» (БХД)Віталём Рымашэўскім.

 

– Лозунг «Няхай будзе Лукашэнка, абы не было вайны» стаў ужо
не проста лозунгам беларускага палітычнага балота, «местачковых» беларусаў і
многіх палітыкаў, цяпер гэтым дэвізам сталі кіравацца шмат хто ў пабудове
міжнароднай палітыкі ў дачыненні да Беларусі. Гэта тэзіс пра тое, што мы будзем
абнаўляць палітычныя кантакты з беларускім рэжымам для таго, каб Беларусь не
страціла незалежнасць, каб Беларусь не ўступіла ў вайну, і дзеля гэтага мы,
адпаведна, заплюшчым вочы на тое, што ў краіне застаюцца палітвязні, на тое ,
што ўзмацняюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзянскай супольнасці. Гэты тэзіс
цяпер вельмі папулярны ў еўрапейскай палітыцы, а таксама сярод многіх
апазіцыйных палітыкаў. Ён абсалютна няправільны і памылковы, тут я б нават
спрачацца не стаў.

 

– Лукашэнка 18 лістапада выразна выказаўся ў падтрымку
Пуціна. І на фоне гэтага ў Беларусі знаходзіцца на перамовах прадстаўнік ЕЗ. Як
гэта ўвогуле магчыма?

 

– Апошняя заява Лукашэнкі была як раз у піку, на фоне
ўсеагульнай тэндэнцыі асуджэння Пуціна, менавіта ў гэты самы момант ён выказаў
стоадсоткавую падтрымку ў пытаннях Украіны пуцінскаму рэжыму. Нягледзячы на
намаганні Еўразвязу, на беспадстаўнае зняцце санкцый, на тое, што заплюшчваюцца
вочы на палітвязняў, захоўваецца кантакт з беларускай уладай. І гэтая лінія ў
Еўразвязе досыць відавочная. Цяпер Віганд не сустрэўся сасваякамі
палітвязняў- на маёй памяці візіт такога ўзроўню без кантактаў з
апанентамі рэжыму адбываецца ўпершыню з 2009 года. І ў той жа самы час, адразу
пасля гэтага Лукашэнка робіць заяву пра поўную падтрымку Пуціна. Гэта факты,
гэта не тэорыя. Гэтая стратэгія realpolitik не працуе. У сутнасці, гэта значыць
пераступаць праз каштоўнасці, праз адзінкавыя чалавечыя лёсы ў імя вышэйшай
мэтазгоднасці і ўстанаўлення кантактаў паміж дзяржавамі і, можа быць, у імя
бяспекі ўсёй краіны агулам. Дык вось, ні ўладам, ні тым, хто пакутуе ад іх
самавольства, не будзе ад гэтага лепш і бяспечней.

 

Такія візіты, як гэты, насуперак таму, што ў Беларусі не
адбываецца ніякіх дэмакратычных змен, што працягваюцца рэпрэсіі ў дачыненні да
палітыкаў, грамадскіх дзеячаў і журналістаў, яны толькі будуць падсцёбваць
адчуванне ўсёдазволенасці і беспакаранасці і ніяк не паўплываюць на міжнародную
палітыку і на стратэгічнае паводзіны беларускага рэжыму. Апошняя заява
Лукашэнкі кажа менавіта пра гэта.

 

– Да чаго прывядуць далейшыя размовы Еўразвязу з дыктатарам?

 

– Цяпер у Беларусі пачалася падрыхтоўка да прэзідэнцкай
кампаніі 2015 года. Яна абсалютная ідэнтычная той падрыхтоўцы, якая адбывалася
і раней, у 2010 годзе – выпады ў бокправаабаронцаў, у бокбеларускіх
журналістаў. І такая палітыка ўзаемадачыненняў еўрапейскіх краін з беларускім
рэжымам можа справакаваць паўтор катастрофы, якая здарылася 19 снежня 2010. Яна
адбылася менавіта ад гэтага пачуцця беспакаранасці, праз тое, што Еўразвяз
будзе ў любым выпадку падтрымліваць кантакт і супрацоўнічаць з беларускімі
ўладамі. Тады былі беспрычынныя масавыя рэпрэсіі як кандыдатаў у прэзідэнты,
так і ўсёй беларускай дэмакратычнай супольнасці. І гэтая трагедыя можа
паўтарыцца.

 

– У параўнанні з 2010 годам, сітуацыя ў Беларусі, пры якой з
Лукашэнкам размаўляюць еўрачыноўнікі, нашмат горшая. Ці не можа гэта прывесці
да горшых наступстваў, да значна больш брутальнай зачысткі?

 

– Безумоўна, можа быць так, што наступствы гэтай трагедыі
могуць быць больш сур’ёзнымі і страшнымі, чым наступствы падзей у 2010 годзе.
Ужо ў выніку тых рэпрэсій ўдалося знішчыць большую частку незалежнай апазіцыі.
Для сённяшняй сітуацыі – гэта катастрофа. Пасля другога такога ўдару ў Беларусі
можа не застацца апанентаў улады, а можа застацца мадэль сістэмнай апазіцыі па
тыпу азербайджанскай або расейскай, так званая «апазіцыя» ў двукоссі,
прадстаўленая ў парламенце, але якая нічога з сябе не ўяўляе. Як бы сёння ні
крытыкавалі – можа, і справядліва – тых, хто выступае сёння супраць рэжыму
Лукашэнкі, тым не менш, пакуль апазіцыя застаецца незалежнай ад беларускага
рэжыму. Ёсць надзея, што гэта зерне прарасце ў спрыяльны час і да яго далучацца
масы. І тады перамены ў нашай краіне стануць магчымыя. А калі апазіцыя ў краіне
будзе цалкам падкантрольная ўладзе, тады шанцаў на перамены да лепшага жыцця ў
простых беларусаў проста не застанецца. Застанецца адно выйсце – гэта
рэвалюцыя, якая заўсёды бывае з ахвярамі і якая, я перакананы, не з’яўляецца
лепшым шляхам ні для каго ў Беларусі.

 

– Чаму чыноўнікі Еўразвяза так сябе паводзяць? Хіба яны не
бачаць, што адбываецца ў краіне?

 

– За гэтым стаіць чалавечы погляд і практыка палітычных
стасункаў. У Еўразвязе да ўлады прыходзяць новыя, маладыя людзі, якія не
ведаюць тых жахаў, які прынёс калісьці ў Еўропу фашызм, а пасля – камунізм.
Гэтыя людзі выраслі ў свабодных дэмакратычных краінах, яны проста не разумеюць
таго, што адбываецца на ўсходзе. Але, праз тое, што ў іх няма падобнага
досведу, ім складана суперажываць і разумець тых людзей, якія знаходзяцца пад
ціскам дэспатычных рэжымаў. Гэта сістэмная памылка. Гэта памылка на
каштоўнасным узроўні. Гэтая лінія адсочваецца не толькі ў дачыненні да
Беларусі: калісьці Кадафі разбіваў намёты на Елісейскіх палях у Парыжы, а ў
ягонай краіне не было ніякай дэмакратыі. Такая лінія realpolitik становіцца ў
еўрапейскай палітыцы ўсё мацнейшай і яна не прыводзіць ні да якіх станоўчых
вынікаў, а толькі наадварот, да катастроф. Тыя праблемы, якія існуюць і ва ўсім
свеце, і ў самым Еўразвязе. Да таго ж, гэтая лінія фінансава падсілкоўваецца
дыктатарскімі рэжымамі – будзь то рэжым Кадафі, няхай гэта будзе рэжым Пуціна.
Гэта сёння ўжо вядома. Гэта з’яўляецца сур’ёзнай пагрозай і стратэгічным
выклікам для палітыкаў Еўразвяза і тычыцца ўсёй палітычнай сістэмы агулам.

 

Болей навін