Таццяну Севярынец і Алену Шабуню будуць судзіць за фота

20 лістапада 2014 12:10  |  Галоўныя навіны

Напачатку лістапада грамадскія актывісты і журналісты Віцебска, у
тым ліку каардынатары аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”
Таццяна Севярынец і Алена Шабуня, узялі ўдзел у фотасесіі ля былога Віцебскага раённага цэнтру культуры на фоне графіці
газетных птушак, якія вырываюцца з клетак і ляцяць на прастору.

 

За групавы адмысловы
фатаздымак усіх пазірантаў выклікалі ў Чыгуначны РАУСда маёра Рыбакова,
начальніка аддзелу аховы правапарадку, які атрымаў з ідэалагічнага адзелу
аблвыканкаму раздрукоўкі з інтэрнэту. Абласныя чыноўнікі назвалі фатасесію
несанкцыянаванай акцыяй ды даручылі маёру разабрацца з парушальнікамі
правапарадку.

 

Фігурантам прад’явілі
абвінавачанні па ч.1.арт.23.34 КААП, правялі размову-даследванне ды ўсіх накіравалі
ў суды, якія будуць праходзіць 28 лістапада зранку, па паўгадзіны на кожнага,
ды 1 снежня такім жа чынам. Алена Шабуня Алена і Таццяна Севярынец 19 лістапада
ад дачы нейкіх тлумачэнняў адмовіліся, скарыстаўшыся правам на гэта па арт. 27.
ды пазначылі на пратаколах нязгоды з абвінавачаннямі.

 

“Дзякуй Богу, што хоць
гэты артыкул яшчэ дзейнічае ў Беларусі!” – адзначыла Таццяна Севярынец.

 

Таццяну Севярынец і Алену Шабуню будуць судзіць за фота
Таццяну Севярынец і Алену Шабуню будуць судзіць за фота

Болей навін