У Менску прайшла вечарына-аўкцыён салідарнасці з Украінай (фота)

24.11.2014, 16:04  |  Навіны » Палітыка

У пятніцу, 21 лістапада, у дзень пачатку Майдана, які ва Украіне адзначаецца як Дзень Годнасці і Свабоды, адбылася вечарына салідарнасці з Украінай "Разам назаўжды". Удзел у ёй узялі каля 40 чалавек.

У межах вечарыны прайшоў дабрачынны аўкцыён карцін мастачкі Наталлі Бордак, усе грошы ад якога пойдуць на медыцынскую дапамогу параненым. Падчас аўкцыёну былі прададзеныя ўсе карціны. Карціны "Колеры часу", "Майдан. вул. Грушэўскага" і "У чаканні"вырашана таксама накіраваць на Украіну.

Апроч таго, за ахвяраванні для ўкраінскіх параненых былі раздадзеныя невялічкія мастацкія вырабы: лялькі, торбачкі, паштоўкі і іншае.

Таксама прайшлі выступы бардаў Андрэя Мельнікава і Зьмітра Захарэвіча, Аляксандра Грыцкевіч прачытала вершы.

Навіны па тэме