У Гродне за адзін дзень сабралі больш за 100 подпісаў за лепшую медыцыну

28.11.2014, 13:30  |  Галоўныя навіны, Рада Народных Дэпутатаў, Грамадства

У Гродне мясцовая дэмакратычная кааліцыя "Далягляд” распачала збор подпісаў за паляпшэнне якасці медычнага абслугоўвання ў горадзе, сабраўшы за першы дзень больш за 100 подпісаў.

 

"Людзі вельмі добра адгукаюцца, падпісваюцца. Ужо двое з падпісантаў далучыліся да кампаніі”, - адзначыў гродзенскі абласны каардынатар аргкамітэту БХД Мікола Баўсюк.

 

Нагадаем, у гродзенскую кааліцыю "Далягляд” уваходяць мясцовыя арганізацыі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, Аб’яднанай Грамадзянскай партыі, Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай Грамады, прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці і фонду імя Льва Сапегі.

Навіны па тэме