Абрана новае кіраўніцтва аргкамітэту Пенсіянерскай арганізацыі хрысціянскіх дэмакратаў

29.11.2014, 16:45  |  Галоўныя навіны, Грамадства

У Менску 29 лістапада адбыўся сход аргкамітэту па стварэнні Пенсіянерскай арганізацыі беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў. На ім адбыліся выбары новага кіраўніцтва аргкамітэту: старшынёй абрана Наталля Маразевіч, яе намесніцамі - Галіна Каржанеўская і Людміла Рыжыкава. Таксама была абраная Рада аргкамітэту.

 

Таісія Кабанчук, якая ўзначальвала аргкамітэт пенсіянерскай арганізацыі ад моманту яго ўтварэння ў снежні 2011 года, падвяла вынікі яго працы за тры гады.

 

Аргкамітэт Пенсіянерскай арганізацыі БХД зацвердзіў платформу рэформы пенсійнай галіны Беларусі, запланаваў сваю дзейнасць на 2015 год, у тым ліку правядзенне круглага стала па пенсійнай рэформе, шэрагу тэматычных акцый і мерапрыемстваў.

Навіны па тэме