Дэпутат Цацоха падзяляе заклапочанасць віцебскіх актывістаў якасцю медыцыны

02.12.2014, 15:43  |  Рада Народных Дэпутатаў, Грамадства

Сябры форуму грамадскіх сіл Віцебска "За якасную медыцыну" атрымалі адказ ад дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Аляксандра Цацохі на свой запыт, дасланы ў межах кампаніі "Народны кантроль”.

 

У лісце ён піша, што "я цалкам падзяляю Вашу заклапочанасць пытаннем якасці медыцынскага абслугоўвання" і "накіроўваю Ваш зварот ва ўпраўленне аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама, якое дасць Вам адказ па сутнасці", адзначыла каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Таццяна Севярынец.

 

Нагадаем, што сябры форуму працягваюць збіраць подпісы пад калектыўным зваротам да гарадскіх ўладаў за паляпшэнне якасці медыцынскага абслугоўвання ў Віцебску, адначасова звяртаючыся і да дэпутатаў, і да адміністрацый раёнаў гораду, у Міністэрства аховы здароўя Беларусі.

Навіны па тэме