Запрашаем на прэзентацыю кнігі “Мікола Ермаловіч. Той, хто вярнуў нам гісторыю”

08.12.2014, 13:30  |  Галоўныя навіны, Грамадства

У панядзелак, 8 снежня, а 18:00 адбудзецца прэзентацыя кнігі Анатоля Астапенкі "Мікола Ермаловіч. Той, хто вярнуў нам гісторыю.” Кніга выйшла ў серыі "100 выдатных дзеячоў беларускай культуры” (Мінск, Харвест, 2014).

 

"Мікола Ермаловіч (1921 – 2000) адкрыў нам вочы на сапраўдную гісторыю Беларусі. Ён адкінуў ілжывы тэзіс расейскіх і летувіскіх гісторыкаў пра заваяванне беларускіх плямён у ХІІІ ст. жамойтамі – продкамі сучасных літоўцаў. Яго ідэі, яго тытанічная праца па стварэнні праўдзівай гісторыі Беларусі, па выкрыцці псэўдатэорый савецкай, ды і замежнай гістарычных школ – дала плён. Яго галоўная праца "Па слядах аднаго міфа”, хоць і праз дваццаць год, але ўбачыла свет. А фундаметальны твор "Старажытная Беларусь” быў высока ацэнены – кніга была адзначана Дзяржаўнай прэміяй Рэспублікі Беларусь і літаратурнай прэміяй імя Кастуся Каліноўскага. М.Ермаловіч – адзіны гісторык Беларусі, які, не маючы ніякіх навуковых званняў і вучоных ступеняў, з’яўляецца аўтарам уласнай, ужо многімі айчыннымі і замежнымі вучонымі прызнанай, навуковай канцэпцыі ўтварэння Вялікага княства Літоўскага”, — адзначае Анатоль Астапенка.

 

Адрас прэзентацыі: Мінск, Чарнышэўскага 3. Тэлефоны для сувязі: +375447858310, +375336010458.

Крыніца: Krynitsa.info

Навіны па тэме