Віталь Рымашэўскі ўдзельнічае ў міжнародным форуме “Трансатлантычная супольнасць супраць Еўразіі”

15 снежня 2014 11:38  |  Галоўныя навіны

Сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская
Хрысціянская Дэмакратыя” Віталь Рымашэўскі ўдзельнічае ў міжнародным форуме “Трансатлантычная
супольнасць супраць Еўразіі: паўсталыя выклікі і новыя магчымасці”, які
праходзіць у Варшаве (Польшча).

Форум прысвечаны новым выклікам, якія, з якімі сутыкаецца
еўрапейская бяспека, і іх аналізу ў кантэксце трансатлантычнага і глабальнага
вымярэння. Сёння такія дэбаты маюць вырашальнае значэнне для выхаду з крызісу,
які пачаўся з далучэннем Крыму і поўнамаштабнай расійска-ўкраінскай вайной ва
Усходняй Украіне, адзначаюць арганізатары.

Форум арганізаваны пад ганаровым патранатам Міністра
замежных спраў Польшчы і ў супрацоўніцтве з фундацыямі Генрыха Бёля, польска-нямецкага
супрацоўніцтва, Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, Палітычнай
асацыяцыі для адкрытага грамадства і Еўрапейскай акадэміі дыпламатыі.

Сярод спікераў форуму палітыкі і грамадскія дзеячы з краін ЕС,
Украіны, Грузіі, Арменіі і Расіі, у тым ліку Андрэй Парубій, Андрэй Дзяшчыца,
Марылуізэ Бэк і іншыя.

“Зараз вельмі важны перыяд у стасунках паміж ЕЗ і краінамі Усходняй
Еўропы, калі выпрацоўваюцца новыя падыходы, новыя стаўленні да Беларусі,
Украіны, Грузіі і іншых краін Усходняга Партнёрства. Зараз вельмі моцна гучыць
падыход, што лепш мець дыктатарскі пояс, больш-менш лаяльных стабільных
дыктатарскіх краінаў, чам хаос і нестабільнасць, якія надышлі пасля дэмакратычных
зменаў у краінах Блізкага Усходу, чым вайна ва Украіне і гэтак далей. У гэтым
кантэксце многія палітыкі Еўразвязу гатовыя падтрымаць рэжым Лукашэнкі, любым
коштам улагодзіць Пуціна. Гучаць думкі, што ёсць народы не гатовыя да
дэмакратыі. Па сутнасці, гэта новы расісцкі падыход, калі народы дзеляцца на
падрыхтаваныя і непадрыхтаваныя, а дэмакратыя больш не лічыцца неад’емным
правам чалавека. Сёння на форуме прысутнічаюць людзі, якія прытрымліваюцца
супрацьлеглых падыходаў, і мы спадзяемся, што іх голас будзе гучаць мацней. БХД
лічыць, што беларусы – гэта еўрапейскі народ, не горшы за плякаў, чэхаў і іншыя
народы Еўропы. Беларусы вартыя таго, каб жыць у еўрапейскай дэмакратычнай
краіне. І нашая пазіцыя, што дыялог з рэжымам у Беларусі можа быць толькі
абумоўлены і мусіць уключаць грамадзянскую супольнасць”, – адзначыў Віталь
Рымашэўскі.

Болей навін