Маці і бабуля наведалі Яўгена Васьковіча: ён трымаецца малайцом

18.12.2014, 17:39  |  Навіны » Палітыка

Маці і бабуля палітвязня, сябра БХД Яўгена Васьковіча наведалі яго ў калоніі. Спатканне цягнулася дзве гадзіны.

 

"Жэнечка смяецца, трымаецца малайцом, напэўна, за ўсіх асуджаных. Не сумуе, перадае ўсім аграмаднае прывітанне і падзяку за дапамогу і падтрымку”, - адзначыла маці палітвязня Рушанія Іванаўна.

 

У калоніі Яўген шые фуфайкі. Часам бывае прастужаны, баліць спіна. Цяплейшую вопратку яму даслалі, але яна пака не дайшла. У 2015 годзе ён можа мець доўгатэрміновае спатканне з сям’ёй.

Навіны па тэме