БХД: Беларусь стане свабоднай толькі тады, калі будзе свабода прэсы

19 снежня 2014 12:18  |  Галоўныя навіны

Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя звяртае ўвагу на новыя
рэпрэсіўныя законы беларускіх уладаў, якія накіраваныя супраць незалежнай прэсы
і даюць магчымасці закрыцця незалежных інфармацыйных інтэрнэт-парталаў, у
прыватнасці Хартыі 97.

 

Знішчэнне беларускіх інфармацыйных рэсурсаў, асабліва тых,
хто знаходзіцца за мяжой і пазбаўлены магчымасці працаваць у Беларусі, ставіць
пад пагрозу саму магчымасць дэмакратэзацыі беларускага грамадства і парушае
канстытуцыйнае права на атрыманне свабоднай. Незалежныя СМІ не толькі
дазваляюць атрымліваць аб’ектыўную інфармацыю, але праз агучванне спрыяе
абароне грамадзянаў ад дзеянняў карумпаваных чыноўнікаў і рэпрэсіі з боку
ўладаў

 

Закрыццё Хартыі 97, якая з’яўляецца самым папулярным
незалежным парталам, распачне новы этап у рэпрэсіях супраць грамадзян Беларусі.

 

Пазбаўленне права на незалежную інфармацыю адкрывае
магчымасці для таталітарнай прапаганды, маніпуляцыі, распаўсюды варожасці,
накіраванай на сацыяльныя группы, нацыянальнасці, канфесіі. Прыклад мы бачым на
ўзоры Расіі.

 

БХД заклікае ўсе беларускія арганізацыі, урады ўсіх
дэмакратычных дзяржаў, праваабарончыя арганізацыі выступіць у абарону прэсы,
зрабіць усё магчымае, каб не дапусціць знішчэння незалежных рэсурсаў.

 

БХД патрабуе не дапусціць блакіроўкі інтэрнэт-рэсурсаў і спыніць
пераслед незалежных журналістаў, забяспечыць акрэдытацыю незалежным СМІ
(Белсат, Радыё Рацыя і іншыя), заклікаем грамадскасць праявіць салідарнасць з
журналістамі.

 

Мы мусім абараніць незалежную прэсу, знішчыўшы якую ў рэжыму
яшчэ больш развяжуцца рукі на рэпрэсіі супраць усіх і кожнага: працоўных,
бізнэсу, студэнтаў, канфесій і гэтак далей.

 

Беларусь здолее стаць свабоднай краінай толькі тады, калі
будзе свабода прэсы!

Болей навін