Павіншуй Яўгена Васьковіча з Божым нараджэннем!

23 снежня 2014 17:18  |  Палітыка

Палітвязень,
сябар Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Яўген Васьковіч з’яўляецца адзіным
беларускім палітвязнем-каталіком, прычым каталіком шчырым.

 

Паколькі каталікі
святкуюць Божае Нараджэнне ўжо на гэтым тыдні, БХД заклікае дасылаць яму лісты
віншаванняў з гэтым велічэзным святам. Яўгену Васьковічу патрэбна ваша
падтрымка!

 

Слаць лісты неабходна на адрас: Слаўгарадская шаша, 183 212013, г.Магілёў, Папраўчая калонія №15

 

Болей навін