Віталь Рымашэўскі: Блакада інтэрнэт-сайтаў – планавая акцыя

26 снежня 2014 17:34  |  Палітыка

Закрыццё незалежных інфармацыйных інтэрнэт-рэсурсаў магло
быць запланаванай акцыяй беларускіх спецслужбаў. Беларускія ўлады карыстаюцца
ўсімі рычагамі ўздзеяння на інфармацыйнае поле, але прапаганды на дзяржаўных
тэлеканалах стала недастаткова, цяпер ім патрэбна закрыццё незалежных СМІ,
лічыць сустаршыня па стварэнні партыі БХД Віталь Рымашэўскі:

 

– Для таго, каб прадэманстраваць, што медыі трымаюцца пад
кантролем, што рэпрэсіі ў гэтай краіне будуць толькі ўзмацняцца, чаму як раз
спрыяе лаяльнае стаўленне да рэжыма еўрачыноўнікаў, прадстаўнікоў Еўракамісіі.
У беларускай улады развязаны рукі, яны разумеюць, што нават пасля ўсіх гэтых
сігналаў, якія часам даюць нават польскія палітыкі, калі прыязджаюць сюды альбо
робяць міжнародныя заявы. Рэжым Лукашэнкі гэта добра разумее і можа стварыць
тут усё што заўгодна.

 

Упершыню блакаваць рэсурсы ў Беларусі па палітычных прычынах
пачалі болей за 13 гадоў таму – 9 верасня 2001 года, у дзень прэзідэнцкіх
выбараў. Надалей такая практыка паўтаралася і пашыралася ў час вялікіх
палітычных падзеяў. У 2012 годзе з’явілася інфармацыя пра тое, што Беларусь выдаткуе
мільярды на распрацоўку метадаў кантролю за інтэрнэтам.

 

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Болей навін