Прамоўца БХД дамогся справаздачы ад дэпутата

09 студзеня 2015 14:13  |  Рада Народных Дэпутатаў

Прамоўца БХД падчас
мясцовай кампаніі 2014 года, адзіны з 40-ка зарэгістраваны незалежны кандыдат у
дэпутаты Ваўкавыскага Аляксандр Сезень райсавету
з цяжкасцямі, але дамогся ад мясцовага прызначэнца дэпутата па Школьнай
выбарчай акрузе № 13 Рудоміна справаздачы.

 

Спачатку ён звяртаўся ў
райсавет дэпутатаў з просьбай пра справаздачу дэпутата на тэрыторыі акругі. Але
зварот быў цалкам праігнараваны. Затым ён звярнуўся ў Гродзенскі аблсавет з
прычыны парушэння Закону пра выбары, адкуль атрымаў адказ, што райсавету
рэкамендавана не парушаць закон.

 

Таксама Аляксандр Сезень
звяртаўся ў пракуратуру Гродзенскай вобласці, але адказу дагэтуль не атрымаў.
Але 6 студзеня дэпутат даслаў ліст, што справаздача перад выбаршчыкамі пройдзе
12 студзеня.

Болей навін