БХД патрабуе спыніць парушэнне права на распаўсюд інфармацыі

23 студзеня 2015 12:23  |  Галоўныя навіны

Беларускія Хрысціянскія Дэмакраты патрабуюць ад уладаў
спыніць парушэнне права на распаўсюд інфармацыі, блакаванне незалежных інтэрнэт-рэсурсаў,
стварэнне перашкодаў працы журналістаў. Усё гэта робіцца без якіхсьці падставаў
і папярэджанняў.

 

Сваімі дзеяннямі ўлады парушаюць правы ўсіх грамадзян краіны
на атрыманне інфармацыі, ігнаруе падпісаныя міжнародныя дамоўленасці. Беларускія
Хрысціянскія Дэмакраты заклікаюць міжнародную супольнасць звярнуць пільную
ўвагу на сістэматычнае парушэнне свабоды слова ў Беларусі.

 

Як адзначыў сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі БХД
Віталь Рымашэўскі, у Беларусі працягваецца блакаванне з рознай ступенню
інтэнсіўнасці сайтаў belaruspartisan.org і charter97.org, прычым у блакаванне
ўцягнутыя і недзяржаўныя структуры, у прыатнасці мабільны аператар МТС.

 

“Усё гэта паказвае, што ў Беларусі ўсё завязана на палітыку.
І бізнэс мусіць ці заігрываць з уладамі, ці сыходзіць. Міжнародныя партнёры
беларускіх кампаній павінны звярнуць увагу на падобныя дзеянні сваіх беларускіх
калегаў”, – адзначыў Віталь Рымашэўскі.

Болей навін