21 лютага Севярынец правядзе прэзентацыю "Беларускай глыбіні" ў Віцебску

16.02.2015, 18:31  |  Навіны » Грамадства

У суботу, 21 лютага, у Віцебску адбудзецца вялікая прэзентацыя кнігі Паўла Севярынца "Беларуская глыбіня". Адрас - вуліца 1-ая Сенненская, дом 5.

 

Пачатак а 12.00. Уваход вольны. Запрашаем!

 

"Беларуская глыбіня” – зборнік з 84-х эсэ, напісаных у 2011-2013 гадах, прысвечаны беларускай нацыянальнай ідэі, гісторыі, знакавым асобам і палітвязням, а таксама краю, дзе Севярынец адбываў ссылку за Плошчу.

 

Віцебск - 45-ты горад, дзе Севярынец прэзентуе "Беларускую глыбіню".

Навіны па тэме