Мельнікаў: справіцца з інфляцыяй – гэта першачарговая задача (відэа)

18 лютага 2015 14:18  |  Галоўныя навіны

Дабрабыт
беларускіх сем’яў, умовы іх жыцця, моц беларускіх сем’яў – адно з прыярытэтных
пытанняў для Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі. Пра гэта ў эфіры Epramova заявіў каардынатар кампаніі БХД
“Народны кантроль” у Гомелі Андрэй Мельнікаў.

 

«Каб вырашыць праблему з іпатэчнымі крэдытамі, якія на
сённяшні дзень замарожаныя, са спажывецкімі крэдытамі, якія дасягаюць 16-25%,
неабходна зменшыць інфляцыю. Яна ў нас сёння 16%. », – кажа ён.

 

Паводле яго, Беларусі рэальна выйсці на ўзровень інфляцыі ў 3%.
“Тады разам з вызваленнем сродкаў са спажывецкіх фондаў адбудзецца развіццё
пенсійнага фонду, страхавых кампаній. Нейкую частку можна будзе пусціць і на падтрымку крэдытаў на жытло.
Спажыўцы будуць плаціць 5-6%, як у развітых краінах», – мяркуе Андрэй Мельнікаў.

 

«Справіцца з
інфляцыяй – гэта першачарговая задача, каб вярнуць людзям гэтыя крэдыты», –
падкрэсліў каардынатар «Народнага кантролю».

 

Болей навін