24 лютага – выпускны Ды-джэяў Адраджэння

20 лютага 2015 14:48  |  Галоўныя навіны

У аўторак 24 лютага а 18.00 у Менску па адрасе
Чарнышэўскага, 3а пройдзе ўганараванне новых “Ды-джэяў Адраджэння”.

Запрашаем усіх, хто хоча пазнаёміцца з новай элітай беларускага руху і ўзяць
удзел у новым сезоне курсаў.

У праграме:

– прэзентацыі пераможцаў Ды-джэйскіх курсаў

– выступы сябраў ордэну Ды-джэяў

– канцэрт гурта “Laudans” і барда Зьмітра
Захарэвіча

– пачастунак

Калі хочаце пераканацца, што БЕЛАРУСЬ ЖЫВЕ – чакаем Вас на выпускным Ды-джэяў
Адраджэння!

 

За ўсю гісторыю курсаў з 1999 года (дзесяць выпускаў) было
падрыхтавана больш як 100 адмыслоўцаў “беларускага духоўнага спецназу”,
якія складаюць “Ордэн Ды-джэяў Адраджэння”. Сярод іх – кіраўнікі
Маладога Фронту Наста Палажанка і Зміцер Хведарук, лідары “Маладой
Беларусі” Артур Фінькевіч і “Альтэрнатывы” Алег Корбан,
пераможца міжнароднай алімпіяды па гісторыі Сяржук Васільеў, адзін з кіраўнікоў
Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Дзяніс Садоўскі, сакратар Беларускай
Асацыяцыі Журналістаў Барыс Гарэцкі, чэмпіён Беларусі ў пажарным спорце Мікалай
Тамашэвіч, міжнароднік Сяржук Лісічонак, грамадскія “зоркі” Андрэй
Кім, Алёна Валынец, Ірына Губская, Наталля Васілевіч, Кірыла Шык, журналісты
Кастусь Шыталь, Віталь Зыблюк, Аксана Рудовіч…

Болей навін