“Шоў беларушчыны” адсьвяткава Міжнародны дзень роднай мовы ў Віцебску (фота)

24 лютага 2015 11:41  |  Грамадства

21
лютага ў Віцебску ў культавым клюбе “Паддашак” адбылося сьвяткаваньне Дню
роднае мовы. На ім адбылося шмат цікавостак, напрыклад, прагляд дыяфільма для
самых маленькіх, які агучваў вядома прасоўвальнік беларушчыны ў Віцебску Віталь Броўка, дырэктар канцэртнае агенцыі
«Кастусь-медыя», цудоўная гульнявая праграма ад Дзіцячага забаўляльнага цэнтру
“Джунгли зовут”
, прыгожая ды атмасфэрная фотазона ад Арт-майстэрні “Alen R”,
фотасуправаджэнне Дзімы Лася і Арцёма Архіпенкі, прагляд мульта «Прыгоды Віні
Пуха» па-беларуску, а таксама наведнікаў чакалі гарбатка ды смачныя чакалядныя пачастункі
ад прадпрыемства “Віцьба”

“Шоў
беларушчыны” для самых маленькіх і іх бацькоў адбывалася асабліва сьвяточна,
ўдзельнікі чыталі вершы, прызнаваліся ў любові да Беларусі, глядзелі цікавыя
ролікі, а таксама слушна адказвалі на адмысловыя пытаньні з воплескамі ды
сьмехам.

Яшчэ
раз віншую ўсіх беларусаў з Міжнародным днём роднае мовы ды зычу, каб нашая беларуская
мова з кожным днём гучала ўсё часьцей і больш!

Паверце, трэба зрабіць толькі адзін крок – пачаць
размаўляць, і БЕЛАРУСКАЯ МОВА стане мовай бацькаў і дзетак, творчасьці,
сяброўства, бізнесу ды працы. Размаўляй!

Алесь Мазанік, ды-джэй Адраджэньня

Фота Арцёма Архіпенкі

"Шоў беларушчыны" адсьвяткава Міжнародны дзень роднай мовы ў Віцебску (фота)

Болей навін