Вольга Кавалькова на сустрэчах з еўракамісарам і еўрадэпутатамі ўзняла пытанне палітвязняў (фота)

09.03.2015, 17:54  |  Галоўныя навіны, Палітыка

Вольга Кавалькова ад імя Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі сустрэлася з еўрадэпутатамі і еўрапейскімі палітыкамі ў Брусэлі:

 

Аляксандрам Графам Ламбсдорфам - віцэ-прэзідэнтам Еўрапарламента,

 

Невенам Міміцам - еўракамісарам па міжнароднай супрацы і развіцці (на фота)

 

Аленай Валенсіяна - старшынёй праваабарончага падкамітэту Еўрапарламента

 

Ганнай Заборскай - дэпутатам Еўрапарламента, член Хрысціянска-Дэмакратычнага Руху Славакіі (на фота)

 

Сільвіё Ганзатам - дырэктарам па правах чалавека і дэмакратыі, Еўрапейская служба знешнепалітычнай дзейнасці

 

і іншымі.

 

Падчас сустрэч былі ўзняты пытанні правоў чалавека ў Беларусі, палітвязняў, пытанне правоў і ролі жанчын, палітычнай і эканамічнай сітуацыі ў Беларусі, а таксама ўплыву ўкраінскіх падзей на грамадства.

 

«Маўклівы дыялаг Еўразвязу з беларускімі ўладамі прыводзіць да ўмацавання рэжыму Лукашэнкі. Еўропе неабходная цвёрдая і выразная пазіцыя ў дачыненні да уладаў Беларусі, напярэдадні прэзідэнцкай кампаніі яна павінна быць такой - ніякіх рэпрэсій у дачыненні да апазіцыі і грамадзянскай супольнасці, вызваленне ўсіх палітвязняў, магчымасць рэгістрацыі грамадскіх і палітычных арганізацый. Пры ўмове рэпрэсій і невыканання гэтых патрабаванняў - неадкладнае ўвядзенне санкцый. Правядзенне Мінскіх сустрэч і прыезд у Менск еўрапейскіх і амерыканскіх палітыкаў і іх дыялог з уладамі - памылка, бо гэта дае ўлады магчымасць адчуць сябе мацнейшай - у дні сустрэч у Менску на волю павінен быў выйсці Мікола Дзядок, але яго заключэнне працягнулі яшчэ на год, гэта паказвае стаўленне ўлады да дэмакратыі і правоў чалавека. І гэта стаўленне вось ужо 20 гадоў толькі пагаршаецца", - адзначыла Вольга Кавалькова.

 
Вольга Кавалькова на сустрэчах з еўракамісарам і еўрадэпутатамі ўзняла пытанне палітвязняў (фота)
Вольга Кавалькова на сустрэчах з еўракамісарам і еўрадэпутатамі ўзняла пытанне палітвязняў (фота)

Навіны па тэме